Крысціян Гофман фон Гофмансвальдау
| Крысціян Гофман фон Гофмансвальдау | |
|---|---|
| ням.: Christian Hoffmann von Hoffmannswaldau | |
| |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 1616 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 18 красавіка 1679[2] |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Johann Hoffmann von Hoffmannswaldau[d] |
| Дзеці | Hans Christian Hofmann von Hofmannswaldau[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, палітык, перакладчык, юрыст, паэт-адвакат, лібрэтыст, дыпламат, мэр, ландэсгаўптман |
| Жанр | Q1491684? |
| Мова твораў | нямецкая |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
Крысціян Гофман фон Гофмансвальдау (25 снежня 1616, Брэслау, цяпер Уроцлаў, Польшча — 18 красавіка 1679) — нямецкі паэт, адзін з буйных прадстаўнікоў барока, стваральнік т. зв. другой сілезскай школы паэтаў, блізкай да марынізму.
Скончыў Лейдэнскі ўніверсітэт (Нідэрланды).
Дэбютаваў перакладамі з італьянскай паэзіі. Дыяпазон лірыкі Крысціяна Гофмана фон Гофмансвальдау (надрукавана пасмяротна) вельмі шырокі: ад галантнай любоўнай паэзіі (эратычныя оды, мадрыгалы, рандо) да трагічнай філасофскай лірыкі, эпітафій і эпіграм, дзе геданістычныя матывы спалучаюцца з адчуваннем марнасці, тленнасці быцця. Вядомасць яму прынеслі «Гераічныя лісты» (1679), узорам для якіх паслужылі «Гераіды» Авідзія.
Некаторыя вершы Гофмана фон Гофмансвальдау пераклаў на беларускую мову Лявон Баршчэўскі[5].
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118706187 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ abART Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Неўзабаве з’явіцца анталогія паэзіі нямецкага барока
