Перайсці да зместу

JavaScript

З пляцоўкі Вікікнігі

JavaScript (вымаўляецца: яваскрыпт/джаваскрыпт) ці JS — аб'ектна-арыентаваная скрыптовая мова праграмаваньня, якая часта ўжываецца для напісаньня скрыптоў HTML-старонак у інтэрнэце.

JavaScript часта ўжываецца ў html-старонках для кіраваньнем аб'ектнай мадэльлю дакумэнтаў (DOM), што дазваляе ствараць ці зьмяняць структуру і выгляд сайтаў. Код JavaScript зьмяшчаецца паміж тэгамі <script></script>. Згодна спэцыфікацыі HTML 4.01 у гэты тэг трэба дадаць атрыбут type="text/javascript", пры гэтым часта ўжываемы атрыбут language="JavaScript" не адпавядае стандарту. Прыклад: Скрыпт, які паказвае мадальнае акенца з надпісам «Здарова, сьвет!»:

<script type="text/javascript">
   alert('Здарова, сьвет!');
</script>

Глядзіце таксама

[правіць]