Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |

Непрызнаная дзяржава (самаабвешчаная дзяржава) – палітычнае ўтварэнне, якое мае прыкметы суверэннай дзяржавы, такія як дзяржаўныя інстытуты, кантроль над тэрыторыяй, лаяльнасць насельніцтва і інш., але не мае міжнароднай правасуб’ектнасці.
Тэрыторыя такой дзяржавы, як правіла, разглядаецца, як частка суверэннай тэрыторыі адной або некалькіх дзяржаў – членаў ААН. Такія тэрыторыі могуць пазначацца як сепаратысцкія або акупаваныя[1].
Часткова прызнаная дзяржава – палітычнае ўтварэнне, якое мае афіцыйнае прызнанне з боку толькі некаторых дзяржаў – членаў ААН.
Да часткова прызнаных дзяржаў могуць адносіцца як суверэнныя дзяржавы (напрыклад, Ізраіль, КНДР, Рэспубліка Карэя), так і розныя формы непрызнаных дзяржаў[2].
Не ўсе непрызнаныя дзяржавы пазначаюць поўную незалежнасць і міжнароднае прызнанне як канчатковую мэту свайго абвяшчэння. Частка дзяржаў імкнецца атрымаць юрыдычнае прызнанне для магчымага аб’яднання з іншай дзяржавай (Джаму і Кашмір з Пакістанам, Прыднястроўе з Расіяй[3] або Украінай[4]). Частка дзяржаў разглядае свой дэ-факта незалежны статус як пераходны да заключэння пагаднення з цэнтральным урадам па ўмовах існавання, як аўтаноміі ўнутры адзінай дзяржавы (напачатку 1990-х гадоў Рэспубліка Гагаузія ў Малдове, шматлікія расійскія рэспублікі; у наш час — аўтаномныя дзяржавы на тэрыторыі Самалі).
З’яўленне непрызнаных дзяржаў
[правіць | правіць зыходнік]Непрызнаныя дзяржавы з’яўляюцца з-за адсутнасці прававой пераемнасці з папярэднімі дзяржаўнымі ўтварэннямі.
Умоўна па спосабе ўзнікнення іх можна падзяліць на:
- Дзяржавы, якія ўтварыліся ў выніку рэвалюцый. Напрыклад: дзяржавы, якія ўзніклі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Расіі; Францыя пасля Вялікай Французскай рэвалюцыі 1789 года, Рэспубліка Злучаных Правінцый з 1580 па 1648 гады.
- Дзяржавы, якія ўтварыліся ў выніку нацыянальна-вызваленчай барацьбы (сепаратызму). Напрыклад, да іх ліку адносяць самаабвешчаныя дзяржавы, гэта значыць тыя, што адмысловай дэкларацыяй, законам ці міждзяржаўным дагаворам заявілі пра сваю незалежнасць: ЗША пасля абвяшчэння незалежнасці ў 1776 годзе; дзяржавы, якія абвясцілі незалежнасць і дзяржаўны суверэнітэт пасля распаду СССР і Югаславіі і г.д. Як правіла, яны не адразу атрымліваюць міжнародна-прававое прызнанне.
- Два рэжыма, якія прэтэндуюць на ролю легымнага ўрада ўва ўсёй краіне, але кантралююць толькі яе частку. Напрыклад: Германская Дэмакратычная Рэспубліка (Усходняя Германія) і Федэратыўная Рэспубліка Германія (Заходняя Германія); Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (Паўночная Карэя) і Рэспубліка Карэя (Паўднёвая Карэя); Дэмакратычная Рэспубліка В’етнам (Паўночны В’етнам) і Рэспубліка В'етнам (Паўднёвы В’етнам), Кітайская Народная Рэспубліка (Кантынентальны Кітай) і Рэспубліка Кітай (Тайвань). Такія дзяржавы першапачаткова не прызнаюць адна адну.
- Дзяржавы, якія ўзніклі праз атрыманне незалежнасці калоній ад метраполіі.
- Дзяржавы, якія ўзніклі з-за замежнапалітычных гульняў прызнаных дзяржаў. Напрыклад: буферныя дзяржавы: Далёка-Усходняя Рэспубліка, Маньчжоу-го і інш., сінонім — марыянетачная дзяржава: Незалежная Дзяржава Харватыя, Балтыйскія краіны пасля змены дзяржаўнага ладу ў ліпені 1940 года і інш., а таксама так званыя бантустаны: Транскей, Венда, Бапутатсвана і Сіскей.
Сучасныя непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы
[правіць | правіць зыходнік]Новы ўсплёск «самаабвяшчэння» адбыўся на мяжы 1990-х гадоў у сувязі з распадам СССР і Югаславіі і звязанымі з гэтым этнатэрытарыяльнымі канфліктамі (Нагорна-Карабахская Рэспубліка, Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка, Рэспубліка Гагаузія, Рэспубліка Паўднёвая Асеція, Абхазія, Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя, Рэспубліка Сербская Краіна, Рэспубліка Сербская, Рэспубліка Косава). Узнік феномен постсавецкіх «непрызнаных дзяржаў», статус якіх не вызначаны, што, аднак, не замінае іх існаванню. Большасць гэтых ўтварэнняў ёсць, па сутнасці, цалкам самастойнымі дзяржавамі, якія маюць эфектыўны дзяржаўны апарат, што карыстаецца масавай падтрымкай з боку насельніцтва. Гагаузія ў канцы 1994 года ўвайшла ў склад Малдовы. У 1995 годзе кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндавала Сербская Краіна, аднавіла Харватыя. У 2000 годзе Расія аднавіла кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндавала Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя. У 2008 годзе Расія спыніла спробу Грузіі аднавіць кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндавала Рэспубліка Паўднёвая Асеція. У 2009 годзе Шры-Ланка аднавіла кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндаваў Таміл-Ілам[5].
Часткова прызнаныя дзяржавы
[правіць | правіць зыходнік]Часткова прызнаныя дзяржавы, якія фактычна кантраляюць сваю тэрыторыю
[правіць | правіць зыходнік]
Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра, абвешчаная пасля ўварвання турэцкіх узброеных сіл на Кіпр у 1974 годзе, абвясціла пра сваю незалежнасць у 1983 годзе. У 2004 годзе тэрыторыя ТРПК была фармальна ўключана ў склад Еўрапейскага саюза як частка Рэспублікі Кіпр. Прызнаецца Турцыяй і Абхазіяй. Усе астатнія дзяржавы — члены ААН прызнаюць тэрыторыю Паўночнага Кіпра часткай рэспублікі Кіпр.
Тэрыторыя былога СССР
[правіць | правіць зыходнік]
Абхазія — паводле канстытуцыі Грузіі, з’яўляецца аўтаномнай рэспублікай у складзе гэтай дзяржавы; з 1992 года — фактычна самастойная, 26 лістапада 1994 года прынята канстытуцыя Абхазіі, паводле якой рэспубліка аб’яўляецца суверэннай дзяржавай і суб’ектам міжнароднага права. Дзяржаўная самастойнасць Абхазіі c 2008 года прызнана 6 дзяржавамі — членамі ААН — Расіяй[6], Нікарагуа[7][8][9], Венесуэлай[10], Науру[11], Вануату[12][13][14], Тувалу[15] і Сірыя[16]. . Усе астатнія дзяржавы — члены ААН прызнаюць тэрыторыю Абхазіі часткай Грузіі.
Паўднёвая Асеція — паводле канстытуцыі Грузіі, тэрыторыя Паўднёвай Асеціі ўваходзіць у склад некалькіх раёнаў Грузіі. У 1991 годзе атрымала фактычную незалежнасць, якая з 2008 года прызнана 5 дзяржавамі — членамі ААН: Расіяй[6], Нікарагуа[7][8][9], Венесуэлай[10], Науру[17] і Тувалу[18]. Усе астатнія дзяржавы — члены ААН прызнаюць тэрыторыю Паўднёвай Асеціі часткай Грузіі.
Часткова прызнаныя дзяржавы, якія кантралююць частку тэрыторыі, на якую прэтэндуюць
[правіць | правіць зыходнік]
Тайвань, якая кантралюе востраў Тайвань і яшчэ некалькі невялікіх астравоў. Пасля грамадзянскай вайны ў Кітаі ў 1949 годзе страціла дыпламатычнае прызнанне. Месца ў ААН было перададзена Кітайскай Народнай Рэспубліцы 25 кастрычніка 1971 года Рэзалюцыяй 2758 Генеральнай Асамблеі ААН. У наш час прызнаецца 23 дзяржавамі[19]. Кітайская Рэспубліка ажыццяўляе фактычна дыпламатычныя адносіны праз свае т.з. эканамічныя і культурныя прадстаўніцтвы (фактычна, пасольствы).
САДР прызнаецца 48 дзяржавамі, з’яўляецца членам Афрыканскага саюза. Большая частка заяўленай тэрыторыі краіны кантралюецца Марока.
Непрызнаныя дзяржавы
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыя былога СССР
[правіць | правіць зыходнік]
Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка (з 1990) — непрызнаная дзяржава, абвешчаная на частцы тэрыторыі Малдаўскай ССР. Улады ПМР лічаць рэспубліку правапераемніцай Малдаўскай АССР[20], што існавала з 1924 да 1940 у складзе Украінскай ССР, нягледзячы на тое, што былыя межы МАССР і сучасныя межы ПМР не супадаюць. Апроч левабярэжжа Днястра ПМР таксама ўключае невялікую тэрыторыю на правым беразе, якая добраахвотна далучылася да рэспублікі напачатку 1990-х. Некалькі сёлаў рэспублікі як на правым, так і на левым беразе Днястра, заяўленыя ўладамі ПМР як частка ПМР, кантралююцца ўладамі Малдовы. Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка не прызнана ніводнай дзяржавай, якія маюць шырокае міжнароднае прызнанне, аднак яе прызналі Абхазія і Паўднёвая Асеція, якія, у сваю чаргу, з’яўляюцца краінамі, чыё прызнанне ў наш час абмежавана некалькімі дзяржавамі, якія ўваходзяць у ААН.
Спіс часткова непрызнаных дзяржаў
[правіць | правіць зыходнік]Часткова непрызнаныя дзяржавы, якія кантралююць частку тэрыторыі, на якую прэтэндуюць
[правіць | правіць зыходнік]
Рэспубліка Косава — паводле канстытуцыі Сербіі, уваходзіць у склад гэтай дзяржавы як Аўтаномны край Косава і Метохія. У 2008 годзе косаўскія ўлады абвясцілі незалежнасць, якую да гэтага часу прызналі 106 дзяржавы-члены ААН, а таксама Тайвань і Мальтыйскі ордэн. Улады Рэспублікі Косава фактычна не кантралююць яе паўночную частку[21], населеную сербамі.
Дзяржава Палесціна ў наш час прызнаецца 134 дзяржавамі-членамі ААН і САДР. З’яўляецца дзяржавай-назіральнікам у ААН. Падзелена на дзве часткі, якія не маюць агульнай мяжы: Сектар Газа, які кантралюецца арганізацыяй ХАМАС, і Заходні бераг ракі Іардан, які часткова кіруецца Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыяй (ПНА) пад кіраўніцтвам старшыні ПНА Махмуда Абаса (ён жа — прэзідэнт дзяржавы). У 1948 годзе ў выніку Араба-ізраільскай вайны тэрыторыі Сектара Газы і Заходняга берага ракі Іардан[заўв 1] былі акупаваны Егіптам і Трансіарданіяй[заўв 2] адпаведна, па выніках Шасцідзённай вайны (1967) — Ізраілем. У 1980 годзе Усходні Іерусалім быў анексаваны Ізраілем пасля прыняцця Закона аб Іерусаліме — сталіцы Ізраіля. Паводле Пагадненняў у Осла (1993), паміж Ізраілем і АВП, была створана ПНА, якой быў перададзены адміністрацыйны кантроль над Сектарам Газа і часткай Заходняга берага ракі Іардан, а пытанні забеспячэння бяспекі засталіся за Ізраілем. Пасля сыходу Ізраіля з Сектара Газа ў 2006 годзе кіраўніцтва ПНА страціла ўладу ў сектары, які быў захоплены арганізацыяй ХАМАС (якая перамагла ў тым жа годзе на парламенцкіх выбарах у аўтаноміі), прызнанай у шэрагу краін тэрарыстычнай.
Самаліленд – самаабвешчаная дзяржава, якая ў аднабаковым парадку абвясціла сваю незалежнасць ад Рэспублікі Самалі ў 1991 годзе, падчас грамадзянскай вайны ў гэтай краіне. 26 снежня 2025 года Ізраіль афіцыйна прызнаў дзяржаўнасць Самаліленда[22].
Асацыяваныя дзяржавы, прызнаныя суб’ектамі міжнароднага права
[правіць | правіць зыходнік]Дзве дзяржавы, размешчаныя ў свабоднай асацыяцыі з Новай Зеландыяй (Астравы Кука і Ніуэ) на сённяшні момант маюць права ўсталёўваць афіцыйныя дыпламатычныя адносіны і маюць іх з некаторай адносна невялікай колькасцю дзяржаў[23]:
Астравы Кука (з 1965) — маюць дыпламатычныя адносіны з 41 дзяржаваў, Ніуэ [24] і ЕС[25].
Ніуэ (з 1974) — мае дыпламатычныя адносіны з 8 дзяржавамі, Астравамі Кука [24] і ЕС[26][27].
Дзяржавы — члены ААН, якія не прызнаюцца некаторымі іншымі дзяржавамі
[правіць | правіць зыходнік]У некаторых выпадках адна дзяржава — член ААН можа не прызнавацца адной ці некалькімі іншымі дзяржавамі, нягледзячы на членства ў адной арганізацыі.
Ізраіль. Станам на лістапад 2023 года 164 з 193 краін – членаў ААН прызнаюць суверэнітэт Ізраіля. Не прызнаюць яго пераважна мусульманскія краіны, а таксама Балівія, Куба, Паўночная Карэя і Венесуэла. Некаторыя з 29 дзяржаў, якія не прызнаюць Ізраіль зараз, ніколі яго не прызнавалі (Ірак, Ліван і Сірыя тэхнічна застаюцца ў стане вайны з краінай), а шэсць краін разарвалі з ім адносіны[28].
Кіпр не прызнаецца Турцыяй[29][30].
Кітайская Народная Рэспубліка не прызнаецца дзяржавамі, якія прызнаюць Кітайскую Рэспубліку[31]
КНДР не прызнаецца Рэспублікай Карэя, Японіяй[32], Францыяй[33] і Эстоніяй[33].
Рэспубліка Карэя не прызнаецца КНДР[34].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Да Першай сусветнай вайны ўваходзілі ў склад Асманскай імперыі, па выніках вайны — пад кіраваннем Брытанскага мандата
- ↑ Пасля захопу Заходняга берага ракі Іардан самапераназвалася ў Іарданію і абвясціла Іерусалім сваёй другой сталіцай. Гэта анексія была прызнана толькі Вялікабрытаніяй і СССР
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БРЭ. Непризнанное государство (руск.)
- ↑ БРЭ. Частично признанное государство (руск.)
- ↑ Невизнане Придністров’я готове приєднатися до Росії — Президент(недаступная спасылка)
- ↑ Президент Придністров’я не виключає приєднання до України(недаступная спасылка)
- ↑ «Тамільскія тыгры» прызналі паражэнне ў 26-гадовай вайне з уладамі Шры-Ланкі. NEWSru.com (17 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2011. Праверана 14 жніўня 2010.
- 1 2 Заява Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева Архівавана 11 лютага 2009.
- 1 2 .Нікарагуа прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі Архівавана 14 ліпеня 2011. Mignews
- 1 2 Нікарагуа афіцыйна прызнала Паўднёвую Асецію і Абхазію Коммерсантъ
- 1 2 Нікарагуа афіцыйна прызнала незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі РІА «Навіны»
- 1 2 http://top.rbc.ru/politics/10/09/2009/328391.shtml РБК — Венесуэла прызнала незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі
- ↑ Незалежнасць Абхазіі прызналі наўруанцы
- ↑ «Ъ» высвятліў, што Вануату ўсёткі прызнала Абхазію
- ↑ JOINT STATEMENT On Establishment of Diplomatic Relations Between the Republic of Abkhazia and the Republic of Vanuatu
- ↑ Vanuatu’s recognition to the Republic of Abkhazia Архівавана 18 снежня 2013.
- ↑ Астраўная дзяржава Тувалу стала шостым членам ААН, з кім Абхазія ўсталявала дыпламатычныя адносіны Архівавана 15 сакавіка 2013.
- ↑ Сухум и Дамаск установили дипотношения (руск.). www.interfax.ru. Интерфакс (29 мая 2018). Праверана 29 мая 2018.
- ↑ Рэспубліка Науру прызнала незалежнасць Паўднёвай Асеціі
- ↑ Астравы Тувалу прызналі Паўднёвую Асецію
- ↑ Малаві перастала прызнаваць суверэнітэт Тайваня
- ↑ УРОК ИСТОРИИ: ДЕЛО КОТОВСКОГО ЖИВЕТ, «Зеркало недели», № 44 (419) 16 — 22 ноября 2002(недаступная спасылка)
- ↑ Пасол ЗША ў Косава: міжнародныя сілы ў Косава яшчэ на 10 гадоў(недаступная спасылка)
- ↑ Израиль первым в мире признал Сомалиленд независимым государством (руск.)
- ↑ Большасць дзяржаў не прызнае Вострава Кука суб’ектам міжнароднага права. Апазіцыя перамагла на выбарах у парламент Астравоў Кука. — Лента.ру, 19 лістапада 2010 года.
- 1 2 Ministry of Foreign Affairs and Immigration of the Cook Islands Архівавана 6 ліпеня 2014.
- ↑ Europe Архівавана 31 жніўня 2011.
- ↑ UCB Libraries | GovPubs | Niue Архівавана 7 чэрвеня 2008.
- ↑ European Commission : Trade : Countries and regions
- ↑ 55 стран мира не признают Палестину, 29 – Израиль (руск.)
- ↑ ЕС: Турцыю не прымуць у Еўрасаюз, пакуль яна не прызнае Кіпр Архівавана 12 студзеня 2012.
- ↑ Меркель на турэцкім беразе
- ↑ Памылка ў зносках: Няслушны тэг
<ref>; для зносак "komm950" няма тэксту - ↑ Treaty on Basic Relations between Japan and the Republic of Korea (англ.). Праверана 27 октября 2008.(недаступная спасылка)
- 1 2 Commission de la défense nationale et des forces armées. Audition de M. Jack Lang, envoyé spécial du Président de la République pour la Corée du Nord. (фр.) (31 сакавіка 2026). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 2 мая 2010.
- ↑ «China, Backing North Korea, Quits Armistice Commission». James Sterngold, The New York Times, 3 Sep. 1994