Кінгмэн
Выгляд
| Рыф Кінгмэн | |
|---|---|
| англ. Kingman Reef | |
![]() Выгляд з паветра | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 1 км² |
| Найвышэйшы пункт | 1 м |
| Насельніцтва | 0 чал. |
| Размяшчэнне | |
| 6°24′ пн. ш. 162°24′ з. д.HGЯO | |
| Архіпелаг | Астравы Лайн |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
Рыф Кі́нгмэн (англ.: Kingman Reef) — незаселены каралавы рыф у паўночнай частцы Ціхага акіяна. Плошча паверхні складае 1 км². Рыф знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Злучаных Штатаў Амерыкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рыф быў адкрыты ў 1798 г. амерыканскім гандлёвым суднам. У 1853 г. атрымаў назву Кінгмэн у гонар амерыканскага капітана, які картаграфаваў яго. У 1922 г. быў далучаны да ЗША. Доўгі час знаходзіўся пад юрысдыкцыяй ваенна-марскога флота ЗША. Аднак 18 студзеня 2001 г. быў пераўтвораны ў запаведнік.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Самая высокая кропка ўздымаецца на 1 м над узроўнем мора, пад час прыліваў рыф знаходзіцца пад вадой. Дзякуючы адсутнасці чалавечай дзейнасці ў навакольных водах добра захавалася эндэмічная марская фаўна.
- Паверхня
- Падводныя каралы
- Падводныя каралы
- Вывучэнне падводнай фаўны
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Kingman Reef National Wildlife Refuge Архівавана 25 ліпеня 2013.

